|
Гляджу ў суботу 1 канал БТ. Підарача "Альманах падарожжаў". Аўтарка, нехта Ірэна Гараджанкіна, апавядае пра славутыя месцы Літвы. І вось апавядае пра старажытныя Трокі, якія яна называе Тракаем. Дзявуля. па-расейску, выдае літоўскую вэрсію гісторыі ВКЛ. Там у яе вялікі князь "Витовтас, литовская армия в составе которой были и русские полки, победившая крестоносцев под Жальгирис" (гэта яна так Грунвальд абзывае). І ані слова пра ўласна беларускую вэрсію гісторыі Княства. Хочацца спытацца, дзе ж рыхтуюць такіх "журналістак?" Якія мала таго, што дзьвух словаў зьвязаць ня могуць па-беларуску, але яшчэ й дэманструюць гледачам уласную гістарычную неадукаванасьць.Няўжо журфак БДУ інтэлектуальна здэградаваў аж настолькі? І такіх маладых кадраў у дзяржаўных СМІ становіцца ўсё болей. Адукацыя --нулёвая, амбіцыяў і пыхі --"выше крыші". Ды й ня толькі бт-шнікі такія. У нядзелю новая "суперзорка" беларускай сцэны і "надзея на перамогу ў Эўрабачаньні" Калдун таксама сьвісьцеў "как ему нравится этот Вильнюс, который он покорил своим талантищем". І ўвесь гэты заапарк дэманструецца па БТ не ў найгоршы этэрны час.
|